21 красавiка 2019, Нядзеля, 12:18
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Пуцін узнагародзіць Лукашэнку ордэнам Аляксандра Неўскага

174

Прэзідэнт Расеі патэлефанаваў беларускаму дыктатару.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Пуцін і Лукашэнка абмяняліся думкамі па актуальных тэмах расейска-беларускага саюзніцкага ўзаемадзеяння. «Пытанні замежнапалітычнай каардынацыі абмяркоўваліся з акцэнтам на рэалізацыю вынікаў сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза з прэзідэнтам Украіны і прадстаўнікамі Еўразвяза, якая прайшла 26 жніўня ў Менску. У прыватнасці, падкрэслена важнасць арганізацыі ў беларускай сталіцы кансультацый кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў кіеўскіх уладаў, рэгіёнаў паўднёва-ўходу Украіны, АБСЕ і Расеі», - гаворыцца ў паведамленні.

Прэзідэнт Расеі таксама падпісаў Указ аб узнагароджанні Лукашэнкі ордэнам Аляксандра Неўскага.