19 красавiка 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі прадпрымальнік: Будзем вазіць шыны праз Расею

11
Менскі прадпрымальнік: Будзем вазіць шыны праз Расею

Новыя правілы ўвозу тавараў праз мяжу ўдараць па звычайным беларусам.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў адзін з менскіх прадпрымальнікаў, які займаўся перавозкай дыскаў і шын з Літвы і Польшчы. Новыя правілы ўвозу тавараў, нечакана ўведзеныя Дзяржаўным мытным камітэтам 1 жніўні ён назваў «подлым крокам».

- У чым прычына ўвядзення новых правілаў увозу тавараў з-за мяжы? Чаму абмежаванні ўвялі менавіта на шыны, дыскі і алкаголь?

- Усе звесткі аб таварах, якія ўвозяцца ў краіну і дэкларуюцца пры праходжанні мытні, аналізуюцца. Улады бачаць, якія тавары і ў якой колькасці перамяшчаюць праз мяжу. Яны звярнулі ўвагу і на тое, што цягам апошніх чатырох гадоў рэзка ўпалі продажу шын. Відавочна, што і ў «Белшыны» аб'ёмы рэалізацыі знізіліся. І гэта пры тым, што ў 2011 годзе ў краіну прыгналі вялікую колькасць аўтамабіляў. Аб'ём рынку досыць вялікі.

Пры гэтым значна ўзрасла колькасць шын, прывезеных у краіну. Людзі разумеюць, што больш выгадна замест таго, каб купляць іх на рынку або ў краме, замовіць у інтэрнэце. Цягам тыдня патрэбную марку прывязуць з Літвы ці Польшчы. Кошты выходзяць значна ніжэйшыя, і гэта тычыцца не толькі шын, але і многіх іншых тавараў, якія вязуць з-за мяжы. Зразумела, што ўлады ўбачылі, што вялікія сумы грошай проста не трапляюць у бюджэт.

Што да спіртнога, то не сакрэт, што ў Менску быў арганізаваны гандаль алкаголем, прывезеным з-за мяжы нелегальна. Пакупнікамі выступалі не толькі звычайныя людзі, але нават рэстарацыі ды кавярні. Бо кошты на добрае віно, каньяк, віскі ў Літве і Беларусі адрозніваюцца ў некалькі разоў. Звычайны Henessy каштуе $35 у duty free на мяжы і $100 у Менску. У Берасці, Гародні, Ашмянах, Паставах гэты бізнэс таксама быў пастаўлены на шырокую нагу. На рынках - вялікая колькасць тавараў, прывезеных «неафіцыйна».

- Наколькі выгадны быў бізнэс з перавозкай шын?

- Не варта забываць, што пры вывазе тых жа шын з Літвы ці Польшчы, ПДВ вяртаецца, а гэта больш за 20% кошту. Прыбыткі ў літоўскіх і польскіх вытворцаў увесь гэты час таксама раслі. Адна з фірмаў, з якой даводзілася працаваць, у 2012 годзе павялічыла продаж на 56%. Беларусы куплялі ў Літве больш шын, чым мясцовыя жыхары. Большасць кампаній там апошнім часам арыентаваліся выключна на нашых суайчыннікаў.

Шыны куплялі не толькі фізічныя асобы, але і тыя фірмы, якія працуюць афіцыйна - паводле сваіх «шэрых схем», праз перавознікаў. Новыя правілы ДМК уведзеныя менавіта для барацьбы з такім паўлегальным бізнэсам.

- Якімі будуць наступствы іх увядзення для звычайных грамадзян краіны?

- Думаю, што вырасце кантрабанда буйнымі партыямі, шмат хто будзе вазіць шыны праз Расею - там дэклараваць іх не трэба. Вядома, гэта паўплывае на кошт. Магчыма, будуць купляць у Маскве, напрыклад - там шыны каштуюць танней, чым у Менску.

Пакуль яшчэ рана казаць пра тое, наколькі вырастуць кошты, бо сезон пачнецца праз пару месяцаў, калі людзі задумаюцца аб набыцці «зімовай гумы». Не выключана, што нейкі выхад прапануюць літоўскія і польскія вытворцы, бо новыя правілы ўдараць і па іх. Што да звычайных аўтааматараў, то, магчыма, вернецца старая практыка, калі кіроўцы ехалі праз мяжу, «пераабуваць» і вярталіся ўжо на новых шынах. Нягледзячы на тое, што губляецца вяртанне ПДВ, гэта ўсё роўна выгадней.

Галоўны вынік: беларусам давядзецца плаціць больш.

Самае подлае ў тым, што такія меры не абмяркоўваліся, пра іх не папярэджвалі. Я ведаю звычайных людзей, якіх развярнулі на мяжы ўжо 1 жніўня, калі пачалі дзейнічаць новыя правілы. Зразумела, што калі б пра іх абвясцілі загадзя, гэта справакавала б велізарны ажыятаж. Шыны, алкаголь, прадукты цягнулі б даслоўна ўсё.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках