28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заходнія банкі спынілі выдачу крэдытаў расейскім кампаніям

9
Заходнія банкі спынілі выдачу крэдытаў расейскім кампаніям

У ліпені адна расейская кампанія ўпершыню за пяць гадоў не атрымала крэдыт ад заходніх банкаў

Пра гэта сведчаць звесткі, якімі валодае Bloomberg, паведамляе gordonua.com.

Міжнародныя банкі не рызыкуюць весці бізнэс з расейскімі кампаніямі пасля санкцый, якія ЕЗ і ЗША наклалі на энэргетычную і банкавую сістэмы Расеі, піша выданне. Адна з найбуйнейшых міжнародных фінансавых кампаній Barclay`s, мусібыць, адмовіцца ад выдачы раней планаванага крэдыту 1,5 млрд даляраў для ВТБ-банка, заявілі прадстаўнікі кампаніі. Таксама мерацца згарнуць супрацоўніцтва з расейскім бізнэсам Royal Bank і Citigroup.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках