24 красавiка 2024, Серада, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Бел-чырвона-белыя сцягі на «Бандэрштаце»

На вядомы ўкраінскі фэст сёлета прыехалі дзясяткі беларусаў.

Над шмат якімі намётамі можна было ўбачыць бел-чырвона-белыя сцягі, луналі яны і перад сцэнай падчас канцэртаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Напраўду я тут ужо чацвёртым разам, наважыў прыехаць зноў. Адной з галоўных прычын з'яўляецца тое, што арганізатары казалі, што грошы, атрыманыя ад гэтага фэсту за квіткі, за продаж атрыбутыкі, пойдуць на падтрымку ўкраінскага войска. Я мяркую, што беларусы павінны падтрымаць гэтую справу, і наогул падтрымаць Украіну ў гэтым канфлікце, бо цяпер Украіна ў няпростай сітуацыі, таму я тут», - кажа Аляксей, які прыехаў у Луцк з Менска.

На фэсце не абышлося і без беларускіх музыкаў. Сваёй творчасцю ўдзельнікаў «Бандэрштата» парадавалі гурт «Заточка» і бард Алесь Мікус.

Фестываль праходзіць у Луцку восьмым разам. Сяголета ўсе грошы, сабраныя ад фэсту, пойдуць на падтрымку войска Украіны на Усходзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках