Фотафакт: Парашэнка есць яблыкі «на злосць Пуціну»
26- 6.08.2014, 9:58
- 66,151
Пётр Парашэнка падтрымаў акцыю польскіх уладаў «З'еш яблык на злосць Пуціну».
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі прэзідэнта Украіны.
«Прэзідэнт падтрымаў акцыю салідарнасці з палякамі Jedz Jablka Na Zlosc Putinowi», - адзначаецца ў паведамленні.
Пётр Парашэнка правёў сустрэчу з польскім палітыкам, дэпутатам Еўрапарламента Паўлам Ковалем. Падчас гэтай сустрэчы прэзідэнта Украіны пачаставалі польскім яблыкам. Фота Пятра Парашэнкі з ім апублікаванае ў «Твітэры».
Нагадаем, у Польшчы пачалі актыўна есці яблыкі «на злосць Пуціну» пасля забароны ўвозіць іх у Расею.