19 красавiка 2024, Пятніца, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Салігорска ўзбунтаваліся супраць незаконнай забудовы

4

Незаконнае будаўніцтва аўтамабільнай дарогі праз дваровыя тэрыторыі стала прычынай масавай незадаволенасці мясцовых жыхароў.

Тушыць "пажар народнага гневу" кінуліся чыноўнікі райвыканкама і ўправы капітальнага будаўніцтва, піша ПЦ "Вясна".

У панядзелак, 4-га жніўня, для развязання праблемы адбыўся сход жыхароў шматпавярховага дома №53 на вуліцы Заслонава. Ініцыятарамі сходу сталі актывісты мясцовай кампаніі "Абаронім лес", якія ўжо некалькі гадоў змагаюцца за канстытуцыйнае права гараджан на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.

- Рэч у тым, што праектанты зрабілі грубую памылку, у выніку якой былі парушаныя заканадаўча замацаваныя будаўнічыя нормы. На парушэнне пайшлі нібыта на просьбу ДАІ, каб разгрузіць суседнюю вуліцу ад інтэнсіўнага руху аўтатранспарту. Зрабіць гэта наважылі за кошт бяспекі і здароўя жыхароў гэтага дома, - кажа ініцыятар сходу Уладзімір Шыла. - Мы падрыхтавалі нашы абсалютна абгрунтаваныя патрабаванні да ўладаў і на сходзе ім гэта агучылі. Варта адзначыць, што да сходу жыхары дома ўжо збіралі подпісы з гэтай нагоды і сустракаліся з чыноўнікамі. Але тады гэта не было так масава.

Прысутныя на сустрэчы галоўная архітэктарка горада Святлана Круглова, намеснік старшыні райвыканкама ў добраўпарадкаванні Анатоль Даўгалевец і прадстаўнік Салігорскага УКБа Юрый Чухроў запэўнілі грамадзян, што будаўніцтва скразной аўтадарогі праз дваровыя тэрыторыі будзе прыпыненае, а зона пад дзіцячую пляцоўку павялічаная. Іншыя патрабаванні адказныя чыноўнікі паабяцалі разгледзець самым бліжэйшым часам і даць афіцыйны адказ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках