28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр будаўніцтва мяркуе, што квадратны метр у Менску каштуе $617

23
Міністр будаўніцтва мяркуе, што квадратны метр у Менску каштуе $617

Бліжэйшыя пяць гадоў у сталіцы будзе пабудавана не больш за 7 мільёнаў квадратных метраў жылля.

Як заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, націск у развіцці жыллёвага будаўніцтва плануюць зрабіць на гарады-спадарожнікі. Да пачатку вясны 2015 будзе скончана складанне планаў забудовы гэтых гарадоў, паведамляе БелТА.

Варта адзначыць, што да гарадоў-спадарожнікаў Менска належаць цяпер Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Рудзенск, Смалявічы, Фаніпаль. Паведамляецца, што будавацца тут будуць пераважна нізкапавярховыя дамы.

Міністр падкрэсліў, што ў сталіцы ў межах колавай дарогі ўжо абмежаваныя аб'ёмы будаўніцтва жылля. Паводле ягоных слоў, калі ўлічваць незабудаваныя тэрыторыі і тыя, дзе ідзе руйнаванне старых пабудоў, у горадзе можна будзе пабудаваць толькі 7 млн кв м жылля.

Сярэдні кошт квадратнага метра буйнапанэльнага домабудавання (БПД) на сёння - 6 млн 365 тысяч рублёў, заявіў міністр.

«Лукашэнка агучыў задачу - кошт квадратнага метра павінен быць максімум у 1,2 разы больш за сярэдні заробак у краіне. Сёння заробак 6 млн 55 тысяч рублёў, так што дамы БПД у нас атрымліваюцца з каэфіцыентам 1,05. Практычна мы трымаем кошт квадратнага метра ККД прыблізна як сярэдні заробак», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках