24 красавiка 2024, Серада, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Без КамАЗа МАЗ страціць расейскі рынак

5
Без КамАЗа МАЗ страціць расейскі рынак

МАЗ і КамАЗ аднаўляюць перамовы аб аб'яднанні.

Экспэрт НСН упэўнены, што пры ўсёй выгадзе ўгоды, бакам не ўдасца дамовіцца.

В.а. камерцыйнага дырэктара менскага завода Сяргей Захарэвіч паведаміў аб намеры Беларусі і Расеі вярнуцца да абмеркавання магчымасці стварэння альянсу двух вытворцаў грузавікоў - КамАЗа і МАЗа. Паводле ягоных слоў, для прапрацоўкі варыянтаў гэтага супрацоўніцтва на міжурадавым узроўні створана спецыяльная група. Чарговае пасяджэнне гэтай групы запланаванае на сярэдзіну жніўня.

«Гэта нерэальна з палітычных прычынах, - мяркуе намеснік галоўнага рэдактара часопіса «За стырном» Ігар Маржарэта. - Такія перамовы ідуць ледзь не 30 гадоў. Яны пачынаюцца, ідуць-ідуць, а потым упіраюцца ў патрэбу прымаць нейкую пастанову, тады выступае Лукашэнка ці чарговы прэм'ер-міністр і кажуць: «МАЗ - гэта наш нацыянальны здабытак, мы не пойдзем пад расейцаў!» На гэтым усё заканчваецца на бліжэйшыя гады два».

«Аб'яднанне выгаднае ўсім бакам, у першую чаргу - самім беларусам, таму што паводле аб'ёмаў вытворчасці КамАЗ значна пераўзыходзіць МАЗ (у 3-4 разы), - падкрэсліў Маржарэта. - Выгадна, таму што аб'ядноўваюцца бытавыя сеткі, на гэтым можна зэканоміць. Плюс - новыя тэхнічныя распрацоўкі: у МАЗа ёсць свае, у КамАЗа свае, якія, калі аб'яднаць, можна не марнаваць грошы і супольна іх выкарыстоўваць».

Са слоў экспэрта, «цяпер КамАЗ знаходзіцца ў лепшым стане, таму што з'явіўся сталы партнёр, які на Камазе вырабляе грузавікі Mersedes і Mitsubishi. З дапамогай Мерсэдэса з'явілася свая кабіна. А Беларусь адмаўляецца аб'яднацца з КамАЗам на ўмовах 3/1. Калі ў КамАЗа ў 3 разы большы аб'ём вытворчасці, ён і каштуе ўтрая даражэй, а Лукашэнка намагае, каб 1/1».

«У гэтай сітуацыі палітыка перамагае эканоміку, - заявіў Маржарэта. - МАЗ можа страціць расейскі рынак, калі доўга будзе супраціўляцца Расеі, а выходзіць на сусветныя рынкі ён не вельмі можа ў сілу санкцый, а на рынкі трэціх краін цяжка самастойна выходзіць. Палітыка і ў Расеі і ў Беларусі пераважае над эканомікай, але недалучэнне, у першую чаргу, ударыць балюча па МАЗе».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках