28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗВР зменшыліся на $667 млн

5
ЗВР зменшыліся на $667 млн

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 жніўня 2014 года склалі 6,2092 млрд даляраў.

За ліпень яны зменшыліся на 216,8 млн даляраў. Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Асноўная прычына зніжэння ЗВР - выкананне абавязацельстваў Беларусі ў абслугоўванні замежнай дзяржаўнай запазычанасці. У прыватнасці, выплаты крэдыта МВФ у ліпені склалі 169 млн даляраў, яшчэ 80 млн было выплачана па еўрааблігацыях. Збольшага на зніжэнне паўплывала пераацэнка ў бок зніжэння залатога запасу - манетарнае золата знізілася на 141,5 млн даляраў ЗША.

Аднак, у ліпені Беларусь атрымала 450 млн даляраў міжурадавага крэдыту РФ. Такім чынам зніжэнне ЗВР без уліку расейскага крэдыту склала не менш 667 млн даляраў.

Нядаўна прэм'ер РБ Мясніковіч сцвярджаў, што замежнагандлёвы баланс РБ знаходзіцца ў станоўчай зоне, насельніцтва і прадпрыемствы прадаюць валюту. Але яго заявы разыходзяцца са звесткамі афіцыйнай статыстыкі (інфармацыя Нацбанка РБ аб сальда аперацый на валютным рынку ў ліпені яшчэ не апублікаваная).

З пачатку года ЗВР знізіліся на 441,7 млн даляраў, на 1 студзеня 2014 года іх узровень складаў 6,6509 млрд даляраў.

У складзе ЗВР рэзервовыя актывы ў замежнай валюце на 1 жніўня склалі 3,2552 млрд даляраў ЗША, павялічыўшыся на 243,1 млн даляраў ЗША за ліпень 2014 года. Манетарнае золата ўпала на 141,5 млн даляраў ЗША да 1,6108 млрд даляраў ЗША. Іншыя актывы склалі 774,2 млн даляраў ЗША, знізіўшыся на 313,0 млн даляраў ЗША ў ліпені. СДР (спецыяльныя правы запазычання МВФ) знізіліся на 5,4 млн даляраў ЗША да 569 млн даляраў ЗША на 1 жніўня 2014 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках