25 красавiка 2024, Чацвер, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста апазіцыі таемна асудзілі на 10 дзён

3
Актывіста апазіцыі таемна асудзілі на 10 дзён

Пра тое, што Алег Кераль атрымаў 10 дзён арышту, стала вядома толькі 7 жніўня, хоць сам актывіст быў затрыманы яшчэ 5 жніўня.

Як сцвярджае прэс-служба «Альтэрнатывы», хлопца затрымалі супрацоўнікі міліцыі без якіх-небудзь падстаў.

«Кераль быў дастаўлены ў аддзяленне міліцыі, дзе на яго быў складзены пратакол паводле артыкула 17.1 КаАП РБ «Дробнае хуліганства». Затым ён быў дастаўлены ў суд, дзе быў прызнаны вінаватым у парушэнні грамадскага парадку, у якасці санкцыі асуджаны на 10 дзён. Аб гэтым інцыдэнце Кераль паспеў паведаміць праз мабільны тэлефоне ў момант яго дастаўлення ў гарадскі цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкама для адбыцця пакарання. Больш нічога невядома», - паведамілі charter97.org у прэс-службе арганізацыі.

Кіраўніцтва «Альтэрнатывы» звязвае чарговы арышт сябра арганізацыі з яго актыўнай дзейнасцю ў рамках кампаніі, якая праводзіцца «За незалежную Беларусь». У прыватнасці, Алег Кераль браў удзел у вывешванні бел-чырвона-белай сімволікі і агітацыйных транспарантаў, а таксама распаўсюдзе друкаванай прадукцыі ў абарону суверэнітэту і дэмакратыі ў Беларусі

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках