19 красавiка 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абяцае Беларусі 5,85 мільёнаў тон нафты ў IV квартале

3
Расея абяцае Беларусі 5,85 мільёнаў тон нафты ў IV квартале

Расея паставіць у Беларусь у чацвёртым квартале гэтага года 5,85 млн тон нафты.

Дамоўленасць аб гэтым была дасягнутая напярэдадні падчас сустрэчы ў Менску прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча і міністра энергетыкі Расеі Аляксандра Новака. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе расейскага ведамства.

Ключавымі тэмамі перамоваў сталі пастаўкі дадатковых аб'ёмаў расейскай нафты ў Рэспубліку Беларусь у IV квартале 2014 года і фарміраванне балансу нафтавай сыравіны і нафтапрадуктаў для «саюзнай дзяржавы» на 2015 год. Стораны дамовіліся да 15 верасня вызначыць баланс на 2015 год.

Кіраўнік Мінэнерга пацвердзіў гатоўнасць Расеі паставіць у наступным годзе 23 млн тон нафты з умовай сустрэчных паставак з Беларусі 3,3 млн тон нафтапрадуктаў, адзначылі ў прэс-службе. Таксама стораны абмеркавалі магчымасць павелічэння аб'ёму транзіту расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі.

Падчас сустрэчы беларуская старана прапанавала прааналізаваць наступствы для рэспублікі пры ўвядзенні Расеяй «падатковага манеўру». Аляксандр Новак падкрэсліў, што маржа перапрацоўкі на беларускіх НПЗ застанецца станоўчай і адзначыў магчымасць стварэння рабочай групы з экспертаў Мінэнерга і Мінфіна, што дазволіць правесці комплексны аналіз магчымага ўплыву рэформы на беларускую нафтаперапрацоўчую галіну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках