24 красавiка 2024, Серада, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Без уводу войскаў РФ ва Украіну «Наваросіі» канец

40
Андрэй Іларыёнаў: Без уводу войскаў РФ ва Украіну «Наваросіі» канец

Былы дарадца Пуціна мяркуе, што імавернасць вайсковага ўварвання Расеі ва Украіну цяпер найбольш высокая.

Тэрарысты на Данбасе не здолелі ўласнымі сіламі захаваць жыццяздольнасць "Наваросіі", і цяпер ім даецца велізарная падтрымка з Расеі. Пра гэта ў камэнтары выданню gordonua.com распавёў былы дарадца Уладзіміра Пуціна вядомы эканаміст Андрэй Іларыёнаў.

"Імавернасць наўпроставай вайсковай агрэсіі істотна падвысілася. Ніколі раней імавернасць поўнамаштабных ваенных дзеянняў не была настолькі высокая, як цяпер. Трэба разумець, якую ролю сэпаратысты і тэрарысты выконвалі на Данбасе. Калі б яны былі дастаткова паспяховыя і самастойна здзейснілі б праект "Наваросіі" на ўзор Прыднястроўя, то гэта быў бы іхні асобны поспех. Але выявілася, што іхніх сіл недастаткова, і ім давалася і даецца велізарная вайскова-тэхнічная падтрымка", - адзначыў Іларыёнаў.

На думку эканаміста, для выратавання жыццяздольнасці "Наваросіі" застаўся толькі адзін шлях - наўпроставае вайсковае ўмяшанне Расеі.

"Тым не менш АТА, хоць і з вялікай цяжкасцю і з немалымі ахвярамі, прасоўваецца, і адбываецца вызваленне аднаго за адным гарадоў Данбаса. Становіцца адкрытым пытанне, на працягу якога часу ўся тэрыторыя, занятая тэрарыстамі, будзе вызваленая. А гэта азначала б канец усёй аперацыі Пуціна, якую ён абвясціў 17 красавіка пад назвай праект "Наваросія". Для выратавання гэтага праекта рабіліся розныя крокі - ад дыпламатычнага ціску да тэрарыстычнай аперацыі знішчэння "Боінга". Але і гэтага было недастаткова. У гэтых варунках не застаецца іншых спосабаў і мэтадаў для захавання праекта "Наваросіі", акрамя поўнамаштабнай вайсковай аперацыі", - адзначыў экспэрт.

Іларыёнаў уважае, што вайсковыя дзеянні могуць быць пачатыя не толькі на Данбасе, але і на ўсім пэрымэтры мяжы, а таксама ля ўзбярэжжа Чорнага і Азоўскага мораў.

"Хоць першаснай мэтай магчымай вайсковай аперацыі з'яўляецца забеспячэнне праекта "Наваросіі" на Данбасе, але для гарантавання паспяховасці гэтай аперацыі не выключаныя ваенныя дзеянні і ў іншых частках Украіны, у тым ліку на ўсім пэрымэтры расейска-ўкраінскай мяжы і ля ўзбярэжжа Чорнага і Азоўскага мораў" , - адзначыў Іларыёнаў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках