23 красавiка 2024, aўторак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: У Данбасе загінулі 2 тысячы расейскіх вайскоўцаў

45
Мінабароны Украіны: У Данбасе загінулі 2 тысячы расейскіх вайскоўцаў

Ахвяры, у асноўным, сярод дэсантнікаў.

Ва Украіне загінулі не менш за 2 тысячы расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведаміў дарадца міністра абароны краіны Аляксандр Данілюк на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«За ўварванне ва Украіну ўжо паплаціліся жыццём блізу 2 тысяч кадравых расейскіх вайскоўцаў, у асноўным дэсантнікі», - напісаў Данілюк. Ён таксама адзначыў неабходнасць падтрымліваць сувязь са сваякамі загінулых расейскіх вайскоўцаў.

«Цяпер вельмі важна арганізаваць нефармальную структуру, якая будзе камунікаваць са сваякамі загінулых і яшчэ пакуль жывых расейскіх жаўнераў і афіцэраў», - дадаў Данілюк.

Раней кіраўнік Мінабароны Украіны Валерый Гелетэй заявіў, што антытэрарыстычная аперацыя завершана і Украіна павінна абараняцца ад Расеі. У Міністэрстве замежных спраў РФ выказалі абурэнне такой заявай міністра абароны.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў панядзелак адзначыў, што ўкраінскія войскі маюць высокі баявы дух і гатовыя абараняць сваю тэрыторыю, нягледзячы на цяжкую сітуацыю праз прамое ўварванне расейскіх войскаў.

Таксама ўчора стала вядома, што фармат антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны неўзабаве будзе зменены. «Пастанова аб змене гэтага фармату яшчэ не прынятая, і я думаю, што бліжэйшым часам мы пачуем больш маштабныя пастановы, у тым ліку і кадравыя», - паведаміў спікер Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках