19 сакавiка 2024, aўторак, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі рыхтуюць сваіх «цітушак» для барацьбы з «Майданамі»

32
У Расеі рыхтуюць сваіх «цітушак» для барацьбы з «Майданамі»

У Расеі пачалося фарміраванне «антымайданных дружын».

У расейскіх рэгіёнах пачалося фарміраванне антымайданных дружын, якія разам з праваахоўнымі органамі будуць прадухіляць «антыдзяржаўныя, правакацыйныя дзеянні з боку несістэмнай апазіцыі, накіраваныя на звяржэнне канстытуцыйнага ладу». Лісты з просьбай садзейнічаць іх працы ўжо накіраваныя некаторым губернатарам. Эксперты ацэньваюць ініцыятыву па-рознаму, пішуць «Известия».

«Мы гатовыя падаваць спісы народных дружын і каардынатараў дружын для праверкі іх у праваахоўных структурах ў рамках № 44-ФЗ «Аб удзеле грамадзян у ахове грамадскага парадку» ў самыя кароткія тэрміны. Дружына павінна складацца з 10 чалавек з «дзесятнікам», ён павінен быць наўпрост задзейнічаны на каардынацыю са штатным супрацоўнікам праваахоўнай сістэмы РФ. Лік дзесяткаў і ступень прыцягнення іх у канкрэтных месцах будзе вызначацца праваахоўнымі структурамі», - гаворыцца ў лістах кіраўніка Антымайданнага савета і прэзідэнта фонду падтрымкі ветэранаў «Отрада» на імя самаабвешчаных губернатараў Крыма Сяргея Аксёнава і Севастопаля Сяргея Меняйлава.

Таксама ў лістах удакладняецца, што ў склад дружын увойдуць ветэраны праваахоўных органаў, а права на такую дзейнасць ім даецца федэральным законам «Аб ветэранах».

Як растлумачылі «Известиям» аўтары ліста, дружыны пачнуць сваю працу ўжо з верасня.

- Лісты былі дасланыя ўсім кіраўнікам рэгіёнаў, тэрыторыі якіх мяжуюць з Украінай, а таксама кіраўнікам рэгіёнаў цэнтральнай Расеі. У першую чаргу дружыны пачнуць сваю працу ў гэтых суб'ектах, а ў перспектыве - па ўсёй краіне. Іх галоўнай задачай стане абарона канстытуцыйнага ладу РФ, у тым ліку прадухіленне розных правакацый і тэрактаў, - растлумачыў кіраўнік Антымайданнага савета Яўген Шабаеў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках