25 красавiка 2024, Чацвер, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяжкае ўзбраенне NATO можа быць дастаўленае ў Літву

6
Цяжкае ўзбраенне NATO можа быць дастаўленае ў Літву

Пастанову пра гэта павінны прыняць краіны-ўдзельніцы альянсу на саміце на Уэльсе.

Пра гэта заявіў старшыня Камітэта Cэйма Літвы нацыянальнай бяспекі і абароны (КНБА) Артурас Паўлаўскас, піша ru.DELFI.lt.

"Рэальна ў адпаведнасці з ратацыйным прынцыпам тут павінны быць прадстаўнікі сухапутных войскаў, гаворка ішла аб штабе, але, напэўна, ён будзе ў Польшчы, куды мы дэлегуем сваіх вайскоўцаў, і, другое - напэўна, будзе дастаўленае ўзбраенне, цяжкае, але пастанова пра гэта павінна быць прынятая ва Уэльсе кіраўніцтвам краін-чальцоў NATO. Нашая пазіцыя выразная - мы мяркуем, што трэба ўмацоўваць абаронныя магутнасці", - сказаў кіраўнік камітэта журналістам пасля паседжання.

Са слоў Паўлаўскаса, на сустрэчы было прапанавана падняць на саміце NATO пытанне аб павелічэнні колькасці і аб'ёму вучэнняў хаўруснікаў у Літве. "Мы ўзнялі пытанне аб тым, што вучэнні будуць праводзіцца часцей і ў большым аб'ёме, з падключэннем не толькі амерыканцаў, але і вайскоўцаў іншых дзяржаў NATO, каб вайскоўцы больш практыкаваліся тут, у Літве, і каб тут, на месцы, было больш ўзбраення і жаўнераў. Але пакуль ідзе гаворка аб прысутнасці тут роты", - сказаў Паўлаўскас.

У адказ на агрэсію Расеі супраць Украіны ЗША накіравалі ў краіны Балтыі і Польшчу па роце сваіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках