20 красавiка 2024, Субота, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экаактывісты правялі акцыю на Кастрычніцкай плошчы

Экаактывісты правялі акцыю на Кастрычніцкай плошчы

21 верасня ў Менску прайшла акцыя ў падтрымку глабальнага праекту «Народны кліматычны марш».

Напярэдадні чарговага саміту ў пытаннях клімату, які адбудзецца 23 верасня ў Нью-Ёрку пад эгідай ААН, міжнародная экалагічная супольнасць Аvaaz заклікала неабыякавых грамадзян ва ўсім свеце правесці 21 верасня а 13:00 паводле мясцовага часу ў цэнтры сваіх гарадоў публічную акцыю з мэтай прыцягнуць увагу палітыкаў да праблемы негатыўнай змены клімату на планеце, піша БелаПАН.

Паводле звестак сайта Avaaz, паўдзельнічаць у кліматычным маршы выказалі жаданне экалагічныя актывісты з больш чым 160 краін, у тым ліку Беларусі.

А 13:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска сабралася каля дзясятка актывістаў, якія абазначылі сваё дачыненне да глабальнай акцыі элементамі адзення зялёнага колеру і зялёнымі паветранымі балонікамі. Праз прыкладна 15 хвілін да прысутных падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі, якія патрулявалі тэрыторыю. Яны пацікавіліся мэтай збору, а калі ім патлумачылі сутнасць акцыі, параілі актывістам «ісці ратаваць планету куды-небудзь у парк».

Затым праваахоўнікі адышлі, працягваючы назіраць за тым, што адбываецца, на адлегласці. Яшчэ праз прыкладна дзесяць хвілін удзельнікі акцыі з транспарантамі, якія заклікаюць заняцца кліматычнымі праблемамі, прайшлі вакол Кастрычніцкай плошчы і разышліся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках