20 красавiка 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іосіф Шагал пра палітвязняў: Мяне не так зразумелі

34
Іосіф Шагал пра палітвязняў: Мяне не так зразумелі

Амбасадар Ізраіля апраўдваецца за абразы беларускіх палітвязняў.

Пра гэта Іосіф Шагал сказаў у праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» увечары 21 верасня. Такім чынам пасол адказаў на пытанне, ці не пашкадаваў ён аб сказаным спачатку свайго знаходжання ў краіне пра палітвязняў, паведамляе БелаПАН.

«Мае словы няправільна зразумелі. Яны не былі трактаваныя правільна. Я пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. І тыя прэтэнзіі, якія мне прад'яўляліся, што гэтыя словы былі вытлумачаны на карысць кагосьці ці супраць кагосьці - я іх адпрэчваю. Я не ўмешваюся і ніколі не буду ўмешвацца ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь, суверэннай дзяржавы. Мяне паслалі сюды ўмацоўваць стасункі, а не псаваць іх, не разбураць. Вынік гэтай працы, можа яшчэ рана падводзіць, я думаю, папрацую недзе год-паўтара, і ён будзе відавочны: мы адмянілі візавы рэжым паміж нашымі краінамі. І гэтым усё сказана. А каментаваць, каму я дагадзіў, каму не дагадзіў - гэта не мая справа», - сказаў ізраільскі дыпламат.

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі 15 лютага 2012 Іосіф Шагал заявіў, што не ведае пра наяўнасць у Беларусі палітвязняў. «Я - грамадзянін Ізраіля, у нас няма палітвязняў. Што да Беларусі, то я не ведаю, мне трэба пачытаць газеты. Праз паўгода я адкажу на ваша пытанне, - сказаў пасол. - Я журналіст і выдатна ведаю, як пішуцца артыкулы. Вы самі бывалі ў лагерах для палітвязняў?»

У інтэрв'ю «Галоўнаму эфіру» кіраўнік ізраільскай дыпмісіі таксама распавёў, што падчас сваёй працы ў Менску сустракаўся з пяццю лідэрамі беларускай апазіцыі. «Як яны сябе прадставілі, дык я іх і называю, - растлумачыў Іосіф Шагал, але адмовіўся каментаваць гэтыя сустрэчы. «У нас адбыўся дыялог і мы адзін аднаго, мне здаецца, зразумелі», - адзначыў пасол.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках