24 красавiка 2024, Серада, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Чэхіі патрабуе скасаваць санкцыі супраць Расеі

59
Прэзідэнт Чэхіі патрабуе скасаваць санкцыі супраць Расеі

Мілаш Зэман выступіў за скасаванне санкцый супраць Расеі і заклікаў сусветную супольнасць аб'яднацца для супрацьстаяння з тэрарыстамі з «Ісламскай дзяржавы».

Пра гэта прэзідэнт Чэхіі заявіў падчас выступу на 12-м Радоскім форуме, піша РІА «Новости».

Са слоў кіраўніка дзяржавы, антырасейскія санкцыі «не толькі бескарысныя, але і выклікаюць зваротны эфект і перашкаджаюць дыялогу». У якасці прыкладу ён падаў рэжым Кастра на Кубе - шматгадовыя санкцыі супраць гэтай краіны толькі ўмацоўвалі яго становішча.

«Трэба развіваць паміж цывілізаванымі дзяржавамі дыялог, заснаваны на абмене ў сферах рэлігіі, капіталу, інфармацыі. Трэба змагацца з міжнародным тэрарызмам», - заявіў Зэман.

Ён падкрэсліў, што небяспеку на сёння нясе «Ісламская дзяржава». Прэзідэнт Чэхіі адзначыў, што згодна з планам ІД, да 2020 года халіфат павінен заняць палову Еўропы, усю Сярэднюю Азію і Блізкі Усход. «Вы скажаце, што гэта «справа вар'ята»... Але калі вы чыталі «Майн Кампф» Адольфа Гітлера, гэта было таксама «справа вар'ята» - і яна амаль атрымалася... Гэта небяспечна - і мы павінны разам змагацца з міжнародным тэрарызмам», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках