29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцэнюк: У новай абароннай дактрыне Расея павінна быць прызнаная агрэсарам

2
Арсеній Яцэнюк: У новай абароннай дактрыне Расея павінна быць прызнаная агрэсарам

Расея – дзяржава, што пагражае ўкраінскай нацыянальнай бяспецы.

Гэта павінна быць прызнана ў новай абароннай дактрыне Украіны, што ўстанаўляе кірунак вайсковага будаўніцтва, падрыхтоўкі дзяржавы і ўзброеных сіл да магчымай вайны. Пра гэта ў сераду заявіў прэм'ер-міністр Арсеній Яцэнюк, распачынаючы пасяджэнне ўрада, паведамляе ZN.ua.

"Украіне патрэбная новая абаронная дактрына з дакладным вызначэннем, хто з'яўляецца агрэсарам і хто пагрозай. У новай абароннай дактрыне Расея павінна быць прызнаная як дзяржава-агрэсар, і асноўная ды адзіная краіна, якая пагражае тэрытарыяльнай цэласнасці і нацыянальнай бяспецы Украіны", - сказаў ён.

Адзначым, што цяперашняя вайсковая дактрына, зацверджаная ў 2012 годзе, мае абаронны характар.

"Украіна не ўважае ніводную дзяржаву (кааліцыю дзяржаў) за свайго вайсковага супраціўніка, але будзе ўважаць за патэнцыйнага вайсковага супраціўнікам тую дзяржаву (кааліцыю дзяржаў), дзеянні ці намеры якой будуць змяшчаць прыкметы пагрозы ўжывання вайсковай сілы супраць Украіны", - гаворыцца ў дакумэнце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках