У Менску затрымалі незалежных журналістаў
12- 4.09.2014, 9:11
- 6,719
Журналісты правялі тры гадзіны ў РУУС Фрунзенскага раёна.
У сераду міліцыянты затрымалі здымачную групу незалежных тэлежурналістаў. Гэта адбылося прыкладна а 18.30 непадалёк ад станцыі метро Каменная горка. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Журналіст-фрылансер Вячаслаў Пяшко разам з калегам здымаў, як актывісты аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» збіраюць подпісы грамадзян пад зваротам у пракуратуру на прадмет праверкі на экстрэмізм і забарону трансляцыі ў Беларусі расейскіх тэлеканалаў.
Амаль праз тры гадзіны пасля затрымання журналістаў вызвалілі з аддзялення міліцыі. Як паведаміў Пяшко, у РУУС іх апыталі, але пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні супраць іх не складалі.