24 красавiка 2024, Серада, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Зямлі - 117 мільёнаў азёр

7
На Зямлі - 117 мільёнаў азёр

11 тысяч з іх - у Беларусі.

Шведскія і эстонскія навукоўцы ўпершыню правялі падлік усіх азёр планеты - іх апынулася блізу 117 мільёнаў, і пакрываюць яны амаль 4 працэнты паверхні Зямлі (падледніковыя азёры Грэнландыі і Антарктыды не ўлічваліся). Агульная працягласць берагоў азёр у 250 разоў перавышае даўжыню экватара. Гэтыя лічбы прыкметна адрозніваюцца ад папярэдніх ацэнак, паведамляецца ў прэс-рэлізе Упсальскага ўніверсітэта, піша Lenta.ru.

Прафесар Ларс Транвік (Lars Tranvik) распрацаваў метад, які дазваляе адшукаць на спадарожнікавых малюнках усе азёры плошчай мінімум 0,2 гектара (прыкладна чацвёртая частка плошчы футбольнага поля). Раней навукоўцы вялі лік азёраў, толькі абагульняючы звесткі, атрыманыя з месцаў або ў асобных рэгіёнах.

Складаней за ўсё даследчыкам было навучыць праграму адрозніваць паверхню вады ад навакольнай расліннасці, туману, ценяў гор і іншых аб'ектаў, якія можна зблытаць з азёрамі. Падлік вадаёмаў быў ажыццёўлены ў рамках праекта «Колер вады», дзе вывучаюцца змены ў складзе арганічных рэчываў, якія змяшчаюцца ў вадзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках