24 красавiка 2024, Серада, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўзнагародзіў Фазеля за чэмпіянат у Менску

11
Лукашэнка ўзнагародзіў Фазеля за чэмпіянат у Менску

Дыктатар адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі за правядзенне чэмпіянату свету ў хакеі 2014 года ў Менску 11 чалавек.

Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 4 верасня. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе кіраўніка.

Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны старшыня Менскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Ордэнам «За службу Радзіме» III ступені ўзнагароджаны начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менскага гарвыканкама, генерал-маёр міліцыі Аляксандр Барсукоў, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, генерал-маёр Ігар Буткевіч, начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства надзвычайных сітуацый, палкоўнік унутранай службы Уладзімір Рафальскі.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.

Ордэнам Пашаны адзначаны старшыня асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» Яўген Ворсін.

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Менска Алег Жогла, начальнік упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў, намеснік міністра адукацыі Сяргей Руды, першая намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Менскага гарвыканкама Віталіна Рудзікава, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Менскпрамбуд» Уладзімір Тарасевіч.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках