Беларусы ўбачылі апошні супермесяц у 2014 годзе
1- 9.09.2014, 12:42
- 5,762
У ноч з 8 на 9 верасня зямляне маглі назіраць апошні ў 2014 годзе супермесяц.
Са слоў навукоўцаў, у мінулую ноч натуральны спадарожнік нашай планеты выглядаў большым на 14% і ярчэйшым на 30%, чым звычайна. Фатограф onliner.by зафатаграфаваў відовішчную астранамічную падзею.

Супермесяцам называецца з'ява, якая здараецца пры супадзенні поўні ці маладзіка з перыгеем - момантам найбольшага збліжэння Месяца і Зямлі. Мінулы супермесяц стаў трэцім сёлета, найбольш відовішчным уважаецца той, што быў у жніўні.
Адзначым, што ў ноч на 10 верасня Месяц таксама будзе выглядаць буйнейшым і ярчэйшым, чым звычайна.