25 красавiка 2024, Чацвер, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Троль з Ольгіна: Над Лукашэнкам глуміліся як маглі

52
Троль з Ольгіна: Над Лукашэнкам глуміліся як маглі

Беларус папрацаваў у знакамітым крамлёўскім "батаводзе з Ольгіна".

У рэдакцыю charter97.org звярнуўся выхадзец з Беларусі, які ў мінулым годзе працаваў у логаве троляў ў Санкт-Пецярбургу.

Нашая крыніца паказаў тэхнічныя заданні, інструкцыі для працы, спіс форумаў і блогаў, кантакты, а таксама справаздачы аб праведзенай працы. Дакументы належаць да перыяду лістапада 2013 года - люты 2014. Галоўнымі тэмамі ў працы троляў былі Украіна і ЕЗ, Абама, Сірыя, унутраная палітыка РФ, падвышэнне аўтарытэту Мінабароны РФ і асабіста Шайгу. Ёсць некалькі заданняў на беларускую тэму ("Уралкалій", супрацоўніцтва Беларусі і РФ у супрацьдзеянні "Усходняму партнёрству").

"Ёсць матэрыял, які я здабыў на працы ў логаве троляў ў Санкт-Пецярбургу. Натуральна, папрацаваўшы там месяц, я звольніўся, але матэрыял захаваў, і, гледзячы на падзеі ва Украіне, наважыў даслаць яго вам, хоць доўгі час не адважваўся. У архіве тэхнічныя заданні, некаторыя фоткі і спіс старонак у ЖЖ, а таксама справаздачы і г.д. Адрас і месца", - паведаміў былы работнік АІД.

Гаворка ідзе аб фірме "Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў" (АІД), якая некалькі разоў была ў цэнтры скандалаў і яе праца падрабязна асвятлялася ў СМІ. Паводле звестак групы "Ананімны інтэрнацыянал", ключавая фігура ў забеспячэнні дзейнасці "сціжмы троляў" - Яўген Прыгожын (яго называюць поварам Пуціна).

Кожнае тэхнічнае заданне суправаджалася рэкамендацыяй:

Тэму "Уралкалія" ў ТЗ за 8 лістапада 2013 рэкамендавана асвятляць так:

"ЛДПБ не цікавіць прыцягненне да адказнасці арыштаванага генеральнага дырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгэртнэра. Іх цікавіць толькі сплата шкоды, а астатняе ўсё адно. Хоча Лукашэнка не шмат не мала, а ад 1,5 млрд да 2 млрд даляраў, пры гэтым прэзідэнт Беларусі называе сябе "некрыважэрным" і абяцае, што пасля выканання ўмовы аб кампенсацыі Менск будзе "неяк круціцца" і перадасць Расеі "ўсімі любімага Баўмгэртнэра". Пры гэтым, Лукашэнка заявіў, што сам бізнэсовец павінен прыкласці намаганні і кампенсаваць суму страт Беларусі, "пакуль не ўчынілі большай шкоды". Дзеянні беларускага прэзідэнта сёння інакш як шантаж не назавеш! Але Лукашэнка, з усяго відаць, не разумее, што залішняя палітызацыя арышту Баўмгэртнэра не адпавядае інтарэсам Расеі і Беларусі".

Працавалі тролі ў асабняку ў раёне Ольгіна (Санкт-Пецярбург). Як кажа нашая крыніца, толькі на яго паверсе знаходзілася 25 чалавек. "Прозвішчаў кіраўнікоў ніхто не ведаў, усе падпісалі паперу аб невыдаванні", - распавядае наш чытач.

У месяц тролю плацілі 40 тысяч расейскіх рублёў, кармілі проста на працоўным месцы.

Мы пацікавіліся, ці "працавалі" ў АІД на беларускіх рэсурсах, на Хартыі, напрыклад.

"Не, толькі vk, livejournal і форумы. Хоць беларускія тэмы былі, як раз пра Уралкалій, там з Лукашэнкі глуміліся як маглі", - дзеліцца падрабязнасцямі былы работнік АІД.

- Чаму не наважваліся напісаць раней? Ёсць падставы баяцца?

- Ёсць... Баяўся пераследу.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках