24 красавiка 2024, Серада, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея патрабуе ад Францыі афіцыйных тлумачэнняў наконт «Містраляў»

42
Расея патрабуе ад Францыі афіцыйных тлумачэнняў наконт «Містраляў»

Масква накіравала запыт у Мінабароны Францыі з просьбай афіцыйна растлумачыць прычыну невыканання пагаднення што да першага верталётаносца «Містраль».

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка Федэральнай службы ў вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве (ФСВТС).

«ФСВТС накіравала запыт у DGA (падраздзяленне Мінабароны Францыі, якое займаецца пастаўкамі зброі за мяжу) з мэтай атрымання афіцыйнага адказу ў гэтым пытанні», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Прадстаўнік ФСВТС растлумачыў, што Расея не можа кіравацца вуснымі заявамі асобных палітыкаў, хай нават гэта прэзідэнт краіны. 25 лістапада прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд наважыў прыпыніць пастаўку першага «Містраля» да асобага распараджэння. Як адзначаецца ў заяве, прэзідэнт рэспублікі мяркуе, што цяперашняя сітуацыя на ўсходзе Украіны па-ранейшаму не дазваляе зрабіць перадачу Расеі першага карабля.

«Для прыняцця далейшых пастаноў – ці звяртацца ў суд або даць яшчэ час французскаму баку - Расея павінна мець пісьмовае тлумачэнне сітуацыі», - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Нагадаем, раней міністр абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыян падкрэсліў, што Расея атрымае верталётаносец толькі пры ўмове ўсталявання міру ва Украіне.

Фота: AFP

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках