25 красавiка 2024, Чацвер, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад петыцыяй за рэформу адукацыі сабралі 6000 подпісаў

7
Пад петыцыяй за рэформу адукацыі сабралі 6000 подпісаў

Больш за шэсць тысяч подпісаў сабралі моладзевыя арганізацыі пад петыцыяй ў дзяржаўныя органы з мэтай мадэрнізаваць беларускую сістэму адукацыі.

Моладзь не згодна з меркаваннем Міністэрства адукацыі аб тым, што наша краіна гатовая далучыцца да Балонскага працэсу, не праводзячы рэформаў, пішуць «Беларускія навіны».

Як распавяла старшыня аргкамітэта па стварэнні аб'яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты" Марына Хоміч, МХД і «Студэнцкая рада» збіралі подпісы пад петыцыяй са зваротам у органы дзяржаўнага кіравання з кастрычніка. Петыцыя з подпісамі накіраваная ў Міністэрства адукацыі, Савет міністраў, «палату прадстаўнікоў» і адміністрацыю Лукашэнкі.

У петыцыі адзначаецца, што далейшае развіццё нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусі можа быць звязана толькі з ягонай цеснай інтэграцыяй у агульнаеўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі шляхам далучэння да Балонскага працэсу. Каб пачаць рэальную інтэграцыю беларускай сістэмы адукацыі ў Балонскі працэс, неабходна мадэрнізаваць дзяржаўную адукацыйную палітыку, адзначаецца ў петыцыі.

«Гэта магчыма шляхам унясення адпаведных змяненняў у нарматыўныя прававыя акты Беларусі, у першую чаргу ў Кодэкс аб адукацыі», - адзначыла Марына Хоміч.

Прапануецца ўвесці выбарнасць і падсправаздачнасць рэктараў акадэмічнай супольнасці і сацыяльным партнёрам ВНУ - студэнтам, выкладчыкам, зацікаўленым працадаўцам і іншым.

«Важна, - адзначаецца ў дакуменце, - адмовіцца ад практыкі прымянення кароткатэрміновых кантрактаў з выкладчыкамі, якія робяць іх залежнымі ад самавольства адміністрацыі».

У петыцыі прапануецца абіраць выкладчыкаў паводле конкурсу і гарантаваць ім захаванне працоўнага месца на ўвесь тэрмін абрання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках