25 красавiка 2024, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макейн: ЗША павінны даць Украіне смяротную зброю

15
Макейн: ЗША павінны даць Украіне смяротную зброю

Калі Барак Абама не прыме пастановы аб надаванні Украіне зброі, гэта стане прыкметай слабасці для Уладзіміра Пуціна.

Старшыня камітэта Узброенымі сіламі Сенату ЗША Джон Макейн заклікае прэзідэнта Барака Абаму падтрымаць Украіну смяротнай зброяй, паведамляе «Радыё Свабода».

«Для прэзідэнта настаў час, каб прадэманстраваць рашучасць, даўшы Украіне дапамогу ў выглядзе смяротнай зброі, у якой яна мае патрэбу для абароны. Невыкананне гэтага патрабавання будзе выразнай прыкметай слабасці не толькі для Пуціна, але і для патэнцыйных агрэсараў ва ўсім свеце», - сцвярджае сенатар у сваім звароце.

На думку Макейна, «санкцыі і нізкія кошты нафты перашкодзілі расейскай эканоміцы, але не змаглі ўтаймаваць агрэсію Уладзіміра Пуціна ва Украіне». У сваёй заяве сенатар Макейн нагадаў, што за час узброенага супрацьстаяння на ўсходзе Украіны загінулі амаль пяць тысяч чалавек. Ён таксама ўспомніў словы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, які паведаміў, што ва Украіне цяпер знаходзіцца дзевяць тысячаў, расейскіх вайскоўцаў і Масква далей накіроўвае ў Данбас танкі, цяжкую артылерыю і бронетэхніку.

Нагадаем, напярэдадні сакратар РНБА Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што пастаяннае павелічэнне колькасці прарасейскіх тэрарыстаў уздоўж лініі размежавання дае падставы прагназаваць правядзенне баявікамі бліжэйшым часам наступу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках