24 красавiка 2024, Серада, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літвіненка абвінавачваў Пуціна ў сувязях з Магілевічам і «Аль-Кайдай»

10
Літвіненка абвінавачваў Пуціна ў сувязях з Магілевічам і «Аль-Кайдай»

На гэтым тыдні ў Лондане пачнецца публічнае дазнанне з нагоды смерці экс-супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі, які быў атручаны рэдкім радыёактыўным ізатопам.

У забойстве падазраюцца былыя супрацоўнікі КДБ Андрэй Лугавы і Дзмітрый Коўтун.

Як стала вядома The Telegraph, выяўлены запіс, дзе экс-супрацоўнік ФСБ Аляксандр Літвіненка абвінавачвае Пуціна ў сувязях з бізнэсоўцам, якога шукае ФБР, і паведамляе пра пагрозы Крамля.

«Аляксандр Літвіненка распавёў у аўдыёзапісе, што расследаваў сувязі паміж расейскім прэзідэнтам і адным з самых небяспечных людзей на планеце», - сцвярджае The Telegraph.

У аўдыёзапісе Літвіненка заявіў, што Крэмль пагражаў яму за супрацоўніцтва з «Камісіяй Мітрохіна», якая расследавала меркаваныя сувязі СССР з італійскімі палітыкамі. Літвіненка сказаў, што расейскія спецслужбы «вельмі баяліся» яе працы.

«Падчас запісу Літвіненка таксама сцвярджаў, што расейскі ўрад паспрабаваў шантажаваць яго, каб ён перастаў пастаўляць інфармацыю Марыё Скарамэле (юрысту, які быў кансультантам «Камісіі Мітрохіна»), у тым ліку пра Сямёна Магілевіча», - гаворыцца ў артыкуле.

«Як меркаваў Літвіненка, украінскі крымінальны аўтарытэт, які застаецца ў спісе «самых небяспечных злачынцаў» ФБР, прадаваў зброю «Аль-Каідзе» і быў у «добрых дачыненнях» з Пуціным у пачатку 1990-х», - паведамляе выданне.

Сямён Магілевіч уважаецца праваахоўнымі органамі ЗША і Еўразвяза за «боса босаў» большасці груповак расейскай мафіі ў свеце. Уваходзіць у спіс дзесяці самых небяспечных уцекачоў, якіх адшуквае ФБР.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках