24 красавiка 2024, Серада, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка выйшаў на волю

4
Сяргей Каваленка выйшаў на волю

Актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Сяргей Каваленка 3 студзеня вызваліўся з ізалятара часовага ўтрымання Віцебска.

Нагадаем, Каваленка быў затрыманы 24 снежня ў хуткім часе пасля таго, як на шматпавярховым доме ў цэнтры Віцебска быў вывешаны вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Суддзя Першамайскага раёна Віцебска Андрэй Прэйс 27 снежня прысудзіў актывіста да 10 дзён адміністрацыйнага арышту. Каваленку прызналі вінаватым у дробным хуліганстве паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Актывіста, у прыватнасці, абвінавацілі ў тым, што ён спраўляў патрэбу ў грамадскім месцы і аказваў супраціў супрацоўнікам міліцыі. У знак пратэсту супраць несправядлівага затрымання 39-гадовы Каваленка абвясціў галадоўку, якую трымаў увесь гэты час, піша БелаПАН.

Пагаварыць з Сяргеем Каваленкам пакуль не ўдалося, ён быў заняты і не змог падысці да тэлефона, але, як паведаміла ягоная жонка Алена, Сяргей вызваліўся ў 16.45 і адчувае сябе ў цэлым нармальна, нягледзячы на галадоўку. Верагодней за ўсё, Каваленка будзе абскарджваць прысуд.

Сяргей Каваленка неаднаразова затрымліваўся міліцыяй. Тры гады таму яго судзілі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. У месцах пазбаўлення волі ён абвясціў галадоўку, якая доўжылася амаль два месяцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках