10 красавiка 2020, Пятніца, 20:52
Заставайся дома!
Рубрыкі

Памёр былы прэзідэнт ФРГ Рыхард фон Вайцзэкер

1
Памёр былы прэзідэнт ФРГ Рыхард фон Вайцзэкер

Памёр былы прэзідэнт ФРГ Рыхард фон Вайцзэкер, паведамляе Bild.

Ён памёр ва ўзросце 94 гадоў у Берліне.

З 1984 да 1994 года Вайцзэкер займаў пасаду прэзідэнта ФРГ. Яго прамова ў бундэстагу 8 траўня 1985 года, прысвечаная 40-й гадавіне капітуляцыі Нямеччыны ў Другой сусветнай вайне, уважаецца за адну з найважнейшых у нямецкай гісторыі.

Рыхард нарадзіўся ў сям'і дыпламата, яго дзяцінства прайшло ў Швейцарыі і Даніі. Ён вучыўся ў Оксфардзе і Грэноблі. У гады Другой сусветнай вайны служыў у нямецкім войску, удзельнічаў у баявых дзеяннях. У 1945 годзе атрымаў раненне ва Усходняй Прусіі.

Пасля заканчэння вайны Вайцзэкер вучыўся ў Гётынгене, на Нюрнбергскім працэсе быў у ліку абаронцаў свайго бацькі. C 1979 да 1981 займаў пасаду віцэ-прэзідэнта бундэстага, з 1981 да 1984 - кіруючага бургамістра Заходняга Берліна. У 1984 годзе быў абраны прэзідэнтам ФРГ.

Менш чым праз год Рыхард фон Вайцзэкер зрабіў сваю знакамітую прамову ў бундэстагу, прысвечаную 40-годдзю капітуляцыі Германіі. 8 траўня 1985 года ён заявіў, што заканчэнне Другой сусветнай вайны варта разглядаць не як паразу Германіі, а як вызваленне немцаў ад «бесчалавечнай сістэмы нацысцкай тыраніі» і пачатак новага этапу ў жыцці краіны. Цягам апошніх гадоў фон Вайцзэкер не ўдзельнічаў у палітычных мерапрыемствах і амаль не з'яўляўся на публіцы.