19 красавiка 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Участак у Менску закрылі ад відэакамеры назірання грузавіком

4
Участак у Менску закрылі ад відэакамеры назірання грузавіком

Старшыня камісіі прыгнаў грузавік, каб перашкодзіць відэаздымцы.

Аб гэтым піша журналіст сайта tut.by.

- У выбарчага ўчастка №18 ёсць яшчэ адзін важны плюс, піша ён. - У будынку, дзе ён размешчаны, няма ўстаноў, якія працуюць у нядзелю. Гэта значыць усе тыя, што ўвайшлі ў будынак ішлі толькі на ўчастак. Значыць, можна было зафіксаваць на відэа колькасць выбаршчыкаў цягам дня галасавання. У выпадку прыпісак, укідаў і «каруселяў» гэта відэа магло паслужыць аб'ектыўным довадам.

Я размясціў відэакамеру ў сваёй машыне на паркоўцы насупраць уваходу ў пастарунак. Прыйшоўшы раніцай, я ўключыў запіс і пайшоў на ўчастак. Каля паўдня я ўбачыў, што роўна перад маёй машынай стаіць грузавік і закрывае агляд. Пры гэтым месцаў на паркоўцы было дастаткова. Кіроўца грузавіка моўчкі выставіў знак аварыйнага прыпынку і паклаў пад шкло запіску «Зламаны». На просьбу хаця б адкаціць машыну і даць выехаць ён проста сышоў у будынак Менскай шпалернай фабрыкі, у якім і знаходзіўся ўчастак.

Выкліканыя на месца аўтаінспектары ўстанавілі і прыналежнасць грузавіка. Гэта быў транспарт шпалернай фабрыкі. Пачалі разбірацца - высветлілі, што заказчыкам блакавання быў старшыня выбарчай камісіі, адзін з кіраўнікоў фабрыкі - Сяргей Лузін. Ён растлумачыў, што заўважыў відэакамеру і даручыў кіроўцу перапыніць здымку з дапамогай грузавіка.

На патрабаванне інспектара ДАІ «зламаны» грузавічок без праблем ад'ехаў, кіроўцу цяпер пагражае штраф за няправільную паркоўку. Але мэта была дасягнутая - відэафіксацыю прыходу мы правесці не змаглі. Для аб'ектыўнасці патрабаваўся бесперапынны запіс, а не з паўтарагадзіннай паўзай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках