18 красавiка 2024, Чацвер, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трапіць у ЦВК - усё роўна як на сакрэтны аб'ект»

2
«Трапіць у ЦВК - усё роўна як на сакрэтны аб'ект»

Дзве назіральніцы ад БХД патрапілі ў Цэнтральную выбарчую камісію. Высветлілася, туды прайсці складаней, чым на сакрэтны вайсковы аб'ект.

На прахадной дзяжурны не разумеў слова «заява», таму што туды прыходзяць выключна са «скаргамі». Пасля пацікавіўся, якіх участкаў тычыліся скаргі, патэлефанаваў куды трэба, абшукаў наведвальніц і прапусціў праз металашукальнік. У памяшканні самой камісіі афіцэр іх абшукаў яшчэ больш дбайна - перакапаў жаночыя сумкі з усімі аддзяленнямі і кішэнькамі ўключна, паведамляе прэс-служба БХД.

«Мы адчувалі сябе тэрарысткамі ў аэрапорце, - сказала адна з назіральніц Галіна Каржанеўская. - Відавочна, што ў Ярмошынай ёсць важкія падставы баяцца за сваё жыццё».

Прыемны клерк даходліва патлумачыў, што ЦВК не павінен падмяняць раённыя камісіі і што скаргі на непразрыстую працэдуру падліку галасоў вернуцца па месцы жыхарства. Жанчыны тут жа адмовіліся ад сваёй задумы «прыструніць» старшыняў разам з намеснікамі і былі рады, што самі выйшлі з Дома ўрада цэлымі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках