18 красавiка 2024, Чацвер, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік кіраўніка ПА АБСЕ Кент Харстэд расчараваны прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі

1
Намеснік кіраўніка ПА АБСЕ Кент Харстэд расчараваны прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі
Кент Харстэд
Фота: БелаПАН

Кент Харстэд распавёў, што яго расчаравалі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Пра гэта ён 12 кастрычніка заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску, пішуць «Беларускія навіны».

Беларусь усё яшчэ павінна прайсці вялікі шлях для таго, каб выканаць усе патрабаванні АБСЕ, мяркуе ён. Спецыяліст выказаў надзею, што ў беларускай улады хопіць волі, каб разабрацца з усімі парушэннямі і разгледзець і прапрацаваць прапановы арганізацыі.

Харстэд адзначыў, што не адчуваў палітычнага ціску падчас назірання за прэзідэнцкімі выбарамі: «Мы крытыкуем, калі бачым нейкія недапрацоўкі. Мы гатовыя дапамагчы Беларусі ў працы над парушэннямі».

Назіральнікі АБСЕ не занепакоеныя высокім паказчыкам галасоў у Лукашэнкі. Са слоў экспэртаў, на многіх участках былі розныя меркаванні. А іх асноўная задача - паглядзець, як праходзіць галасаванне.

Таксама экспэрты адзначылі, што вызваленне палітвязняў - гэта станоўчы крок не толькі для самой краіны, але і для паляпшэння яе стасункаў з краінамі-партнёрамі. Аднак гэта толькі першы крок.

Харстэд адзначыў праблемы падчас падліку галасоў: «Назіральнікі сядзелі вельмі далёка ад тых, хто падлічваў галасы - гэта недапушчальна».

З ягоных слоў, падчас падрыхтоўкі да выбараў былі размытыя межы паміж палітычнымі партыямі і дзяржавай. Ён таксама адзначыў, што ЦВК супрацоўнічаў з назіральнікамі АБСЕ, а сам дзень выбараў прайшоў мірна.

Таксама назіральнікі АБСЕ адзначылі, што некаторыя кандыдаты не маглі данесці свае погляды да шырокай грамадскасці таму, што не ўсе СМІ аднолькава асвятлялі іх дзейнасць. Таксама ўсім кандыдатам варта было ўзяць удзел у тэледэбатах.

На думку экспэртаў, прававая база застаецца нязменнай з мінулых выбараў, хоць АБСЕ ўжо заяўлялa, што яно не адпавядае ўсім патрабаванням. Правы кандыдатаў павінны быць забяспечаныя. Таксама ў назіральнікаў былі пытанні да правядзення галасавання на даму.

Таксама на прэс-канферэнцыі ішла гаворка пра тое, што выбарчыя камісіі не павінны залежаць ад улады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках