24 красавiка 2024, Серада, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Сіўчык: Выбары ў Беларусі могуць прайсці пры выкананні трох умоў АБСЕ

7
Вячаслаў Сіўчык: Выбары ў Беларусі могуць прайсці пры выкананні трох умоў АБСЕ

Яны былі сфармуляваныя яшчэ ў мінулым стагоддзі, і дыктатар абавязаўся выканаць іх.

Хоць у Беларусі і адбыліся знакавыя падзеі - вызваленне палітычных зняволеных і грамадзян, якія былі арыштаваныя за палітычнае графіці, але беларусы па-ранейшаму пазбаўленыя права выбіраць уладу. Той абуральны выбарчы фарс, які адбыўся на вачах ва ўсіх, ён практычна перакрэслівае ўсякія магчымасці для дэмакратызацыі Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Каб гэты крок Захаду не стаў фатальнай памылкай і не прывёў да таго, што дыктатарскі рэжым будзе фінансавацца цяпер Захадам, а пасля беларусы вымушаныя будуць аддаваць гэтыя крэдыты. Таму трэба сфармуляваць, якія выбары павінны быць у Беларусі. Для гэтага апазіцыя павінна аб'яднацца. Неабходна ўжо сёння ставіць пытанне аб тым, што выбары ў Беларусі могуць адбыцца толькі пры пэўных умовах. Гэта так званыя чатыры ўмовы АБСЕ, прынятыя яшчэ ў мінулым стагоддзі, пад якімі падпісаўся дыктатар, і якія ён не выконвае.

Да гэтых умоваў варта дадаць і яшчэ адну, - фармаванне выбарчых камісій паводле прынцыпу 50 адсоткаў ад улады, 50 - ад апазіцыі. Інакш нельга дамагчыся празрыстасці і сумленнасці падліку галасоў. І Беларусь, калі механізм фальсыфікацыі не будзе пераадолены, можа дайсці да таго, што ўлада будзе перадавацца па спадчынным прынцыпе, як у Азербайджане, або як у сярэднявеччы», - мяркуе кіраўнік руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках