25 красавiка 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнік з Салігорску: Бессаромна завысілі рэальны прыход выбарцаў

Назіральнік з Салігорску: Бессаромна завысілі рэальны прыход выбарцаў

Рэальны прыход выбаршчыкаў на ўчастку №24 у Салігорску быў завышаны выбарчай камісіяй на 382 чалавекі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе АГП.

Незалежны назіральнік ад АГП Віктар Малочка з выбарчага ўчастка №24 (Салігорск) накіраваў у раённую пракуратуру скаргу з нагоды значнага разыходжання прыходу выбарцаў у асноўны дзень галасавання паміж яго падлікамі і афіцыйнымі звесткамі.

У сваёй заяве Малочка заяўляе аб завышэнні рэальнага прыходу выбаршчыкаў выбарчай камісіяй на 382 чалавекі. Да заявы незалежны назіральнік прыклаў свае падлікі выбаршчыкаў з раскладкай іх прыходу па гадзінах. Віктар Малочка адзначае, што ажыццяўляў назіранне і падлік выбаршчыкаў увесь час, не адлучаючыся з участку нават на абед. Назіральнік таксама звяртае ўвагу пракуратуры на адсутнасць адрозненняў паміж яго звесткамі прыходу і лічбамі камісіі падчас датэрміновага галасавання, на якім ён таксама пастаянна прысутнічаў.

Акрамя таго, Віктар Малочка просіць правесці праверку сапраўднасці дакументаў аб вылучэнні ў склад камісіі яе сябраў. Ці сапраўды яны з'яўляюцца сябрамі тых партый і арганізацый, якія іх вылучалі. Такую праверку назіральнік просіць правесці па той прычыне, што ўсе сябры камісіі на ўчастку №24 апынуліся прадстаўнікамі працоўнага калектыву першага рудніка ААТ «Беларуськалій», на якім дырэктарам з'яўляецца старшыня камісіі Аляксандр Гарбачоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках