20 красавiка 2024, Субота, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ можа адкласці ўваход у дзеянне Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай

5
ЕЗ можа адкласці ўваход у дзеянне Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай

Уваход у дзеянне Пагаднення аб Зоне вольнага гандлю паміж Украінай і ЕЗ можа быць зноў перанесены пад ціскам Масквы.

Уваход у дзеянне Пагаднення аб Зоне вольнага гандлю (ЗВГ) паміж Украінай і Еўразвязам можа быць зноў перанесены. Пра гэта паведамляюць крыніцы «Польскага радыё» ў дыпламатычных колах ў Брусэлі.

Уваход у дзеянне эканамічнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ ужо адкладалася летась пад ціскам Масквы. Згодна з дамоўленасцямі, яно павінна ўвайсці у дзеянне ў студзені 2016 года. Аднак, як сцвярджаюць еўрапейскія дыпламаты, на гэты момант ёсць асцярогі, што гэта не адбудзецца ў пазначаны тэрмін.

У Брусэлі падкрэсліваюць, што праблемай з'яўляецца не толькі рэферэндум у Галандыі аб гэтым пытанні, але і адсутнасць ратыфікацыі пагаднення парламентамі Бэльгіі, Грэцыі і Кіпру. Чарговы раз на шляху можа стаць Расія, якая заблакавала ўваход у дзеянне пагаднення аб ЗВГ летась.

«Калі пасля ўваходу ў дзеянне эканамічнай часткі пагаднення (аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ - Рэд.) Расея і далей будзе бачыць у ім пагрозу і цалкам заблакуе гандаль з Украінай, ЕЗ будзе не ў змозе даваць фінансавую дапамогу Кіеву», - прызнаюць дыпламаты.

Такім чынам, у неафіцыйных размовах еўрапейскія дыпламаты сцвярджаюць, што адзіным выйсцем з сітуацыі з'яўляецца перанос тэрміну ўваходу ў дзеянне пагаднення аб ЗВГ паміж Украінай і ЕЗ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках