16 красавiка 2024, aўторак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Агучаныя Ярмошынай вынікі смешныя

9
Вольга Нікалайчык: Агучаныя Ярмошынай вынікі смешныя
Вольга Нікалайчык

Рэжысёрка, якая была назіральніцай на «выбарах», падзялілася сваімі ўражаннямі ад іх.

Вольга Нікалайчык у каментары charter97.org распавяла пра сваё стаўленне да выбарчага фарсу, які прайшоў у Беларусі, і адказала на пытанне пра прычыны выклікаў у міліцыю ўдзельнікаў акцый пратэсту, якія адбыліся ў Менску на мінулым тыдні.

«Гэта - званок, які сведчыць пра тое, што ўлады не адмовіліся ад сваіх намераў душыць усякі пратэст, - сказала яна. - Цягам найбліжэйшых чатырох месяцаў - пакуль санкцыі замарожаныя - будуць проста «гутаркі» з актывістамі ў аддзяленнях міліцыі. Калі ЕЗ іх скасуе канчаткова - будуць больш сур'ёзныя рэпрэсіі. Санкцыі - інструмент уплыву на Лукашэнку. Дзякуючы ім, менш рэпрэсій у дачыненні да актывістаў, грамадзянскай супольнасці, а таксама былых палітвязняў. Я не веру ў тое, што ў найбліжэйшы час не вернуцца арышты за ўдзел у масавых акцыях, за выказванне сваіх перакананняў».

Вольга Нікалайчык таксама падзялілася сваімі ўражаннямі ад мінулых «прэзідэнцкіх выбараў». Яна была назіральніцай на ўчастку №34 у Партызанскім раёне Менска.

«Мы бачылі велізарную колькасць парушэнняў і фальсіфікацый на гэтых «выбарах». Лічбы, якія былі агучаныя ЦВК у якасці іх вынікаў, наогул смешныя, - сказала яна. - Агульная колькасць выбаршчыкаў на ўчастку, дзе я была назіральніцай, паводле афіцыйных звестак, складала 975 чалавек. Безумоўна, гэтая лічба была заніжаная для таго, каб забяспечыць «прыход». У асноўны дзень «галасавання», паводле нашых звестак, на ўчастак прыйшло прыкладна 35 працэнтаў выбаршчыкаў ад гэтай лічбы, нягледзячы на тое, што кожнаму, хто распісаўся за атрыманне бюлетэня, выдавалі шакаладку. Я мяркую, што «выбары» не адбыліся і краінай кіруе нелегітымны кіраўнік, таму нам - дэмакратычным актывістам неабходна прадаўжаць сваю дзейнасць і змагацца за лепшую будучыню для беларусаў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках