24 красавiка 2024, Серада, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Лабковіч: Кур'ёзны выпадак на «выбарах» адбыўся ў раддоме

6

«Выбары» ў Беларусі, як правіла, адрозніваюцца доўгім шлейфам палітычных працэсаў. Міліцыя шукае актыўных назіральнікаў руху «За свабоду».

Паводле вынікаў назірання на выбарчых участках Менскай вобласці - Слуцк, Маладзечна і Барысаў - назіральнікі руху «За свабоду» падалі вялікую колькасць скаргаў. Зрэшты, праваахоўныя органы не маюць ніякага дачынення да працы назіральнікаў, бо разгляд скаргаў не ўваходзіць у іх кампетэнцыю. А таму такія выклікі ў міліцыю - гэта спроба запалохаць актыўных назіральнікаў, а можа, нават спроба не фізічнага, а маральнага ціску, адзначаюць самі назіральнікі.

Госць «Гарачага каментара» на «Белсаце» - праваабаронца Уладзімір Лабковіч.

«Не было вялікай інтрыгі аб выніках выбараў, бо не было, на маю думку, моцнага і яркага супрацьстаяння «апазіцыя-ўлада». Не было адназначна рэзкага кандыдата, які б стаў антаганістам сённяшняй улады, таму такую функцыю выконвалі менавіта назіральнікі, якія з'яўляліся антаганістамі той сістэмы выбараў, якая існуе ў Беларусі», - заўважыў праваабаронца.

Лабковіч расказаў пра кур'ёзны выпадак, калі жанчыну, якая знаходзілася ў радзільным аддзяленні і назірала за выбарамі, выпісалі з радзільнага аддзялення. Ёй сказалі: «Ці ты тут знаходзішся і дзяржава пра цябе тут клапоціцца, альбо ты займаешся такой антыдзяржаўнай справай як назіранне за выбарамі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках