20 красавiка 2024, Субота, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РПЦ патлумачылі, што такое не праваслаўныя прадукты

32
У РПЦ патлумачылі, што такое не праваслаўныя прадукты

За праваслаўныя нельга ўважаць «трансгенныя тлушчы, алкагольныя напоі кепскай якасці, чыпсы і энэргетыкі».

Парады даў намеснік Усевалада Чапліна, які ўзначальвае аддзел узаемадачыненняў царквы і грамадства. Святар Раман Багдасараў мяркуе, што забаронена спажываць геннамадыфікаваныя прадукты. Яны шкодзяць не толькі самому чалавеку, але і ягоным нашчадкам.

За праваслаўныя нельга ўважаць «трансгенныя тлушчы, алкагольныя напоі кепскай якасці, чыпсы і энэргетыкі - увогуле, усё, што адмоўна ўплывае на здароўе чалавека». Пры гэтым правільнасць таго ці іншага тавару звязаная не толькі з яго якасцю. Са слоў Багдасарава, праваслаўны прадукт не можа змяшчаць у сваім кошце «кошт яхты ці вілы на Канарах вытворцы гэтых прадуктаў», бо гэта адразу закладвае «кроплю смуроду ў выглядзе крадзеных матэрыяльных сродкаў», піша «Інтэрфакс».

У Грамадскай палаце днямі прапанавалі ўвесці сістэму добраахвотнай сертыфікацыі «праваслаўны стандарт», які стаў бы такім жа арыенцірам для вернікаў, як кашрут для юдэяў і халяль для мусульман.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках