25 красавiка 2024, Чацвер, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Калі б не Нобель, я б не ведаў, хто такая Алексіевіч

141

Дыктатар паскардзіўся, што яму давядзецца прачытаць усе кнігі Нобелеўскай лаўрэаткі ў літаратуры Святланы Алексіевіч.

За дзень да ўручэння расейскаму поп-кампазітару Віктару Дробышу ордэна Скарыны і нечаканай прамовы пра «цэбар бруду», які Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч нібыта выліла на Беларусь, Аляксандр Лукашэнка сустракаўся ў Менску з прадстаўнікамі дыпмісій. Разам саджалі дрэва міру ў гонар 70-годдзя заканчэння вайны і заснавання ААН. Падчас нефармальнай гутаркі пасол Швэцыі Марцін Обэргэ віншуе Беларусь і дыктатара з Нобелеўскай прэміяй, паведамляе «Еўрарадыё».

«І толькі з гэтым?» - Перапытвае Лукашэнка і тут жа супакойвае Обэргэ: «Жартую, жартую».

Швэдскі пасол спрабуе ўдакладніць: маўляў, гэта вялікае швэдскае свята! Лукашэнка ў адказ заўважае, што прэмія «страсянула нашу грамадскасць»:

«Усе пачалі думаць, гэтая Нобелеўская прэмія, а што гэта такое, як там Лукашэнка да гэтага паставіцца? Вы ведаеце, калі б вы не прысвоілі, паміж намі кажучы, Нобелеўскую прэмію, то я б і не ведаў яе так.

Кажуць, яна апазіцыянерка нейкая, а я не чуў пра гэта. Таму вы не слухайце што там, апазіцыянерка - ня апазіцыянерка. Ніякая яна не апазіцыянерка. У яе ёсць сваё меркаванне. Яно было і ў савецкія часы, гэта меркаванне. Ну, кожны чалавек мае права гэта меркаванне мець пры сабе і выказваць. Ну яна на барыкады нікога не клікала…»

«Паміж намі, я таксама павінен прачытаць яе кнігі», - сціпла прызнаецца Обэргэ.

«Іх не так шмат, - суцяшае Лукашэнка. - Я вам магу падарыць пяць гэтых кніг і вы іх прачытаеце. Вы ж на расейскай мове добра чытаеце? Уладзімір Уладзіміравіч (звяртаецца да міністра замежных спраў Макея), ад майго імя падарыце амбасадару апошняе выданне».

А на наступны дзень быў канцэрт Дробыша.

Напісаць каментар 141

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках