24 красавiка 2024, Серада, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад авіябазы - да «гібрыднай вайны»: Ці чакае Беларусь такая перспектыва?

4
Ад авіябазы - да «гібрыднай вайны»: Ці чакае Беларусь такая перспектыва?

Дыскусія на гэтую тэму разгарнулася на V Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне.

Незадоўга да прэзідэнцкіх «выбараў» Аляксандр Лукашэнка публічна заявіў, што перамовы аб размяшчэнні расейскай вайсковай авіябазы ў Беларусі не вяліся, а проста «мы не адныя супраць NATO тут стаім, а разам з Расейскай Федэрацыяй».

Аднак, экспэрты сыходзяцца ў меркаванні, што пытанне аб размяшчэнні расейскай авіябазы зусім не знятае з парадку дня, а проста становіцца прадметам своеасаблівага гандлю, паведамляе выданне «Брэсцкі кур'ер».

Пры гэтым, на думку прадстаўніка Польшчы, які выступіў на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ,прафесара Торуньскага ўніверсітэта Вальдэмара Рэзмера, з пункту гледжання вайсковага патэнцыялу новая расейская авіябаза не нясе наўпроставай пагрозы для Польшчы і NATO, але можа быць небяспечная менавіта сваім месцазнаходжаннем і спрыяць росту напружанасці ў рэгіёне.

Як адзначыў Рэзмер, «калі Расея пачне ваенную агрэсію, яна можа выкарыстоўваць Беларусь і свае вайсковыя аб'екты на яе тэрыторыі як плацдарм для такіх дзеянняў».

Выкладчык Віленскага ўніверсітэта, палітолаг Віктар Дзенісенка мяркуе, што стварэнне такой базы можа несці не толькі вонкавую пагрозу для суседніх з Беларуссю дзяржаў, але і стварыць праблемы ўнутры краіны. У гэтым выпадку экспэрт нагадаў, што можа ўзнікнуць сітуацыя, аналагічная той, якая назіралася ў Крыме. Са словаў Дзенісенкі, ёсць імавернасць, што авіябаза будзе выкарыстаная для перадыслакацыі на тэрыторыю Беларусі расейскіх войскаў, якія зноў могуць выступіць у ролі «зялёных чалавечкаў».

Дарэчы, падзеі ў Крыме ўвялі ва ўжытак выраз «гібрыдная вайна», хоць сам па сабе гэты тэрмін выкарыстоўваўся і раней. Як адзначыў Віктар Дзенісенка, «элементы гібрыднай вайны былі прадэманстраваныя ў час савецка-фінскай вайны 1939-га года, падчас анэксіі СССР краін Балтыі ў 1940-м («без адзінага стрэлу»), а затым пад сцягам «абароны расейскіх грамадзянаў» у Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008-га, і, нарэшце, - у Крыме і Данбасе.

На думку экспэрта, асаблівасцю сучасных «гібрыдных войнаў» з'яўляецца тое, што краіна-агрэсар дзейнічае хутка, жорстка, ігнаруе міжнародныя нормы і адмаўляе відавочныя падзеі. Прынамсі, робяцца спробы схаваць ваенны характар агрэсіі (а таксама ўдзел у ёй дзяржаўных структур) ды імкліва ўзрастае роля інфармацыйнага чынніка, які падмяняе рэальнае становішча спраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках