25 красавiка 2024, Чацвер, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр пісьменнік Алесь Савіцкі

4
Памёр пісьменнік Алесь Савіцкі
Алесь Савіцкі

Алесь Савіцкі памёр на 91 годзе жыцця.

Пра смерць пісьменніка паведаміў пісьменнік Віктар Шніп, піша «Наша нiва».

«Мінулай ноччу на 91-м годзе жыцця памёр пісьменнік Алесь Савіцкі, - напісаў ён. - Ганаровы грамадзянін горада Полацка. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь».

Нарадзіўся Аляксандр Савіцкі 8 студзеня 1924 года. Гэта па пашпарце. А ў рэчаіснасці - 8 студзеня 1925. Падчас вайны ён выправіў дакумент, каб яго ўзялі ў партызаны. З 1942 - партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 - камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944-45 гг удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены. Стаў пісаць вершы яшчэ ў партызанскім атрадзе ў 1943 годзе.

Першае апавяданне «Рыбацкае шчасце» надрукаваў ў 1948 годзе ў полацкай абласной газеце. З тых часоў было напісана нямала цікавых твораў. Асаблівай папулярнасцю ў юных чытачоў карыстаецца аповесць-казка «Радасці І нягоды залацістага карасіка Бубліка».

«Памятаецца, як гадоў дваццаць назад мы з ім удзельнічалі ў прадстаўнічым пасяджэнні ў АН Беларусі, дзе ішла гаворка пра сучасную літаратуру. Выступаючы, Алесь Савіцкі не толькі называў імёны тагачасных маладых аўтараў, а натхнёна па памяці цытаваў вершы. Ён уразіў усіх, калі прачытаў верш Анатоля Сыса, бо раней усе думалі, што Савіцкі ведае творы толькі тых пісьменнікаў, якія займаюць пасады і працуюць у рэдакцыях, - піша Віктар Шніп. - З Аляксандрам Ануфрыевічам было прыемна пагаварыць пра жыццё, успомніць тых пісьменнікаў, што сышлі ў іншы свет. З ім не адчувалася розніца ў гадах. Ён быў малады і сэрцам, і душой».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках