24 красавiка 2024, Серада, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд Расеі дазволіў засакрэчваць страты войска ў мірны час

9
Суд Расеі дазволіў засакрэчваць страты войска ў мірны час

Вярхоўны суд РФ пацвердзіў законнасць указа Уладзіміра Пуціна аб засакрэчванні страт расейскага войска ў мірны час.

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на адваката Івана Паўлава.

"Сёння Вярхоўны суд пацвердзіў сваю пастанову аб законнасці засакрэчвання звестак пра страты асабістага складу ўзброеных сіл РФ", - сказаў Паўлаў.

На ягоную думку, з улікам грамадскай цікавасці да такога кшталту інфармацыі, узнікненне крымінальных спраў у абвінавачванні грамадзян у дзяржаўнай здрадзе, зборы і разгалашэнні дзяржаўнай таямніцы "на жаль, мякка кажучы, магчымае".

Такім чынам, апеляцыйная скарга заяўнікаў, не згодных з указам, была адхіленая, а пастанова суда першай інстанцыі ўвайшла ў законнае дзеянне.

Як вядома, 28 траўня Пуцін на фоне ўварвання расейскіх вайскоўцаў ва Украіну аднёс да дзяржаўнай таямніцы звесткі аб стратах сярод вайскоўцаў Мінабароны РФ падчас правядзення спецыяльных аперацый у мірны час.

16 чэрвеня гэтая пастанова была аспрэчаная ў Вярхоўным судзе РФ, які 13 жніўня прызнаў яе законнай. Пазоў падалі расейскія палітыкі, адвакаты, журналісты і праваабаронцы, a адказчыкам выступаў Пуцін.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках