23 красавiка 2024, aўторак, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сасноў: Я расцэньваю «рэферэндум» 96-га як дзяржаўны пераварот

10
Сасноў: Я расцэньваю «рэферэндум» 96-га як дзяржаўны пераварот
Аляксандр Сасноў

Экс-міністр працы Беларусі Аляксандр Сасноў мяркуе, што «рэферэндум» 24 лістапада 1996 быў старанна падрыхтаваным мерапрыемствам для ўзурпацыі ўлады.

«Я расцэньваю гэты «рэферэндум» як дзяржаўны пераварот, які парушыў Канстытуцыю, на якой прысягаў вядомы чалавек. А свой сыход - як несвоечасовы. Трэба было сысці раней», - заявіў Аляксандр Сасноў у інтэрв'ю сайту ucpb.org - «Я не ўпісваўся ў тое, што яны вытваралі, і мяне зусім не задавальняла ні ўнутраная, ні замежная палітыка, якую праводзіла ўлада.

Яшчэ ў 94-м годзе была прынятая Канстытуцыя, якая істотна павялічвала ролю Лукашэнкі ў стаўленні да парламента і судовай улады. Ужо тады быў перакос. Я асабіста за гэтую Канстытуцыю не галасаваў і быў катэгарычна супраць яе. І, як паказалі далейшыя падзеі, такое ўсеўладдзе Лукашэнкі і прывяло да так званага «рэферэндуму» 96-га года. Да таго, што праводзіўся курс: у эканоміцы - адсутнасць рэформаў, ніякай дыверсіфікацыі гандлю, у палітыцы - поўнае падпарадкаванне Расеі, удушэнне ўнутраных свабод, грубае парушэнне дэмакратыі ў краіне, пра якую марылі. Усё гэта і выклікала такую маю рэакцыю».

Нагадаем, што Мікалай Статкевіч заклікаў беларусаў выйсці на акцыю ў цэнтры Менска, у дзень гадавіны «рэферэндуму» 1996 года.

Акцыя пройдзе 24 лістапада. Збор удзельнікаў - а 18.00 каля ГУМа.

24 лістапада 1996 г быў праведзены другі ў гісторыі незалежнай Беларусі «рэферэндум».

На знак пратэсту супраць яго правядзення падалі ў адстаўку прэм'ер-міністр Міхаіл Чыгір, міністр працы Аляксандр Сасноў, намеснік міністра замежных спраў Андрэй Саннікаў, а таксама сем суддзяў і старшыня Канстытуцыйнага суда Валерый Ціхіня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках