28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Velcom апублікаваў новыя кошты: вырасла абаненцкая аплата, кошт званкоў і трафіку

10
Velcom апублікаваў новыя кошты: вырасла абаненцкая аплата, кошт званкоў і трафіку

Velcom абвясціў аб павышэнні тарыфаў пасля МТС, а праз некалькі дзён, аналагічна беларуска-расейскаму аператару, публікуе абноўленыя кошты.

На большасці тарыфаў яны выраслі, на шэрагу павялічыліся (або з'явіліся) пакеты званкоў і інтэрнэт-трафіка, а на некалькіх тарыфах кошт званкоў унутры сеткі нават знізіўся, піша tut.by.

Як было абвешчана раней, павышэнне тарыфаў закранула абаненцкую плату, выходныя званкі, міжнародныя выклікі (за выключэннем лінейкі PRIVET), тарыфы на спецыяльныя і дадатковыя паслугі, прэміум-СМС, паслугі перадачы даных і роўмінг. Акрамя таго, на ўсіх тарыфах цяпер пахвілінная тарыфікацыя.

Да прыкладу, на тарыфе «Сувязь без абавязкаў» званок унутры сеткі ў тарыфнай зоне «Абласны цэнтр» падаражэў з 555 да 600 рублёў (8%), у гэтай жа зоне званок на тэлефоны іншых аператараў і стацыянарную сетку выраслі з 1250 да 1450 рублёў (+ 16%).

Абаненцкая плата тарыфу «На сувязі» вырасла з 13 900 да 15900 рублёў (+ 14%), кошт унутрысеткавых выклікаў узрос са 569 да 625 рублёў (+ 10%), на іншыя сеткі - з 1690 да 1950 рублёў (15,4 %).

Абаненцкая плата ў першыя 6 месяцаў выкарыстання тарыфу «Слова за слова» не зменіцца (19 900 рублёў), з 7 месяца - вырасце з бягучых 39900 да 44900 рублёў (+ 12,5%). Кошт званкоў унутры сеткі вырасце з 389 да 425 рублёў у хвіліну (+ 9%), на іншыя сеткі - з 1290 да 1490 рублёў (+ 15,5%).

З 1 снежня абаненцкая плата на тарыфе «Новы стандарт» вырасце з 35500 да 47 700 рублёў (+ 34%), пры гэтым абанентам дадуць дадатковыя 250 МБ трафіку штомесяц, унутрысеткавыя выклікі падаражэюць з 365 да 400 рублёў за хвіліну (9,6 %), званкі на іншыя сеткі - з 1110 да 1280 рублёў (+ 15,3%).

На тарыфе «Кеды» абанплата вырасце з 74500 да 84900 рублёў (+ 14%), званкі на velcom падаражэюць з 389 да 425 рублёў (+ 9,3%), на іншыя сеткі - з 1290 да 1490 рублёў (15, 5%).

Павышэнне абаненцкай платы на некаторых тарыфах будзе кампенсаваная павелічэннем (або з'яўленнем) пакетаў званкоў і інтэрнэт-трафіку. Аператар з 1 снежня павялічыць аб'ём уключанага ў абаненцкую плату галасавога трафіку і знізіць кошт унутрысеткавых выклікаў на тарыфных планах «Бізнес +», BUSINESS.PRO, «Smart Прэм'ера», Smart 1, Smart 2, Smart 3.

Да прыкладу, на тарыфе «Бізнес +» абаненцкая плата вырасла з 69900 да 79900 рублёў (+ 14%), але цяпер у яе ўключаны не 500, а 1000 хвілін унутры сеткі (аб'ём трафіку застаўся ранейшым - 300 МБ). Звыш гэтага аб'ёму званок у сетцы velcom каштуе не 179, а 159 рублёў (-11%), званок на іншыя сеткі каштуе, як і раней, 899 рублёў.

У абанплату тарыфу Smart 1 цяпер уключаны 1ГБ трафіку і 600 хвілін ва ўсе сеткі (да 1 снежня - 200). Абанплата пры гэтым вырасла нязначна - з 109900 да 117900 рублёў. Званок унутры сеткі звыш 600 хвілін істотна патаннеў да 199 рублёў (раней 365 рублёў, -45%), 1 хвіліна на іншыя сеткі каштуе 975 рублёў (як і раней).

Абанентам тарыфу Smart 3 кожны месяц давядзецца плаціць 157900 рублёў (замест 149900), пры гэтым колькасць уключаных хвілін унутры сеткі вырасце з 250 да 600. Звыш гэтага акумулятара кошт 1 унутрысеткавай хвіліны знізіцца з 139 да 99 рублёў (-29%), кошт званка на іншыя сеткі не зменіцца.

Без змен застануцца памеры штомесячных плацяжоў за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку, СМС, MMS, кошт гутаркі, абаненцкая плата і кошт 1 МБ актуальных тарыфных планаў лінейкі WEB, кошт пакетаў мабільнага інтэрнэту і інтэрнэт-трафіку галасавых тарыфных планаў, а таксама абаненцкая плата і галасавыя выклікі тарыфнага плану «Сацыяльны».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках