16 чэрвеня 2019, Нядзеля, 7:00
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Аналіз «чорных скрыняў»: беларускія пілоты не абмяркоўвалі праблемы з Airbus А321

10
Абломкі лайнера
ФОТА: MOHAMED ABD EL GHANY/REUTERS

Першапачатковая ацэнка інфармацыі з «чорных скрыняў» паказвае, што пілоты нічога не ведалі аб небяспецы катастрофы самалёта Airbus А321.

Аб гэтым піша выданне The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй (пераклад - «Еўрапейская праўда»).

«Папярэдняя інфармацыя, атрыманая з «чорных скрыняў» расейскага пасажырскага самалёта, які разбіўся ў Егіпце, не сведчыць пра абмеркаванне ў кабіне нейкай механічнай ці сістэмнай праблемы», - піша выданне.

Такім чынам, папярэдні аналіз запісу супярэчыць больш раннім паведамленням СМІ аб тым, што экіпаж нібыта разумеў, што адбываецца надзвычайная сітуацыя, і спрабаваў прадухіліць трагедыю.

Наступны аналіз запісу, у тым ліку фонавых шумоў, можа растлумачыць, чаму адбылася аварыя самалёта. Працэс даследавання «чорных скрыняў» можа заняць некалькі дзён ці тыдняў.

Раней паведамлялася, што амерыканскі вайсковы спадарожнік зафіксаваў цеплавы выбліск у той жа час і ў тым жа месцы, дзе перад катастрофай знаходзіўся расейскі пасажырскі самалёт Airbus A321.

Як вядома, лайнер А321 авіякампаніі «Кагалымавія», які ляцеў з егіпецкага Шарм-Эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, разбіўся раніцай 31 кастрычніка.

На борце знаходзіліся 224 чалавекі: 217 пасажыраў (з іх 24 - дзеці) і 7 чальцоў экіпажа, усе яны загінулі.