На новыя грошы вернецца старая арфаграфічная памылка?
26- 4.11.2015, 19:43
- 35,365
На узорах новых беларускіх банкнот выкарыстоўваецца слова «пяцьдзесят».
Грошы друкаваліся ў 2009 годзе, і напісанне адпавядала тагачаснаму беларускаму правапісу, піша "Наша ніва".
Аднак у 2010 годзе ўвайшлі ў дзеянне новыя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, паводле якіх замест «пяцьдзЕсят» трэба пісаць «пяцьдзЯсят». У Беларусі некаторы час выкарыстоўвалі грошы з памылкамі, а затым Нацбанк выпусціў новыя купюры ўзору 2010 года з выпраўленым словам.

Цяпер жа, мяркуючы з узору, прывітанне ад старой версіі правапісу зноў патрапіць у партманэты беларусаў.
