25 красавiка 2024, Чацвер, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БМЗ не хапае грошай - будуць выпушчаныя валютныя аблігацыі

9
БМЗ не хапае грошай - будуць выпушчаныя валютныя аблігацыі

Беларускі металургічны завод выпусціць валютныя аблігацыі на 240,5 млн даляраў тэрмінам на пяць гадоў з прыбыткам да 8,5% гадавых.

Праект адпаведнага ўказа падалі 9 лістапада Аляксандру Лукашэнку намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка і генеральны дырэктар БМЗ Анатоль Савянок, піша БелаПАН.

Дыктатару было даложана, што сітуацыя на замежных рынках застаецца складанай. Тэмпы росту экспарту не спыніліся, у натуральным выражэнні гэты паказчык на БМЗ складае 111,3% за студзень-кастрычнік 2015 да аналагічнага перыяду 2014-га. Пры гэтым у грашовым вымярэнні тэмпы росту экспарту знізіліся да 78,8%. У той жа час БМЗ удалося захаваць пазіцыі на рынках, у тым ліку Блізкага Усходу, Афрыкі. Прадпрыемства прадаўжае нарошчваць пастаўкі ў краіны Еўропы, ёсць дадатковыя напрацоўкі ў гэтым кірунку наконт ЗША.

Падтрымаць аб'ём абаротных сродкаў плануецца ў тым ліку шляхам эмісіі аблігацый. Акрамя таго, такім чынам на заводзе разлічваюць атрымаць падтрымку ў абслугоўванні крэдытаў, узятых на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў.

Эмісія аблігацый, як адзначыў дыктатар, прапанаваная, каб «аслабіць фінансавы прэс на прадпрыемства і атрымаць нейкую развязку існага фінансавага становішча».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках