20 красавiка 2024, Субота, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Pauline і «Крамбамбуля» - «Героі года-2015»

1

Tuzin.fm назваў галоўнае адкрыццё і найлепшы гурт у беларускай музыцы.

Сёлета ўзнагароды прайшлі на 12-годдзе партала Tuzin.fm. Акрамя двух галоўных намінацый былі абвешчаныя пераможцы ў намінацыях «Кліп году», «Песня году» і «Альбом году», якіх абіраюць наведвальнікі сайта. Вядоўцам канцэрту стаў аўтар культавай тэлепраграмы «Відзьмо-Невідзьмо» Сяргей Філімонаў, паведамляе Tuzin.fm.

фота Аляксандра Tarantino Ждановіча

«Кліпам году» стала відэа гурту Re1ikt на песню «Чаго ты, лося». У намінацыі «Песня году» перамагла кампазіцыя «Будзь злой» праекта «Мама». А «Альбомам году» ў выніковым галасаванні слухачы абралі альбом гурту Akute «Рэальнасць і сны».

На сцэне выступалі заяўленыя ў шорт-лісце выканаўцы. Адкрыў канцэрт сваім выступам гурт Zolki band. Селёта музыкі выдалі падвоены самотнік «Холадна з вамі», знялі некалькі відэакліпаў. Выступ атрымаўся зараджальным і моцным не толькі ў дачыненні да гуку, але і энэргетыкай, якая сыходзіла ад музыкаў.

Далей музычную частку цырымоніі працягнуў малады і цікавы рэп-выканаўца Angst, які паспеў адзначыцца ўдзелам у праекце Tuzin.fm «Re:Песняры», выдаць cінгл і доўга трымацца на першых прыступках гіт-параду з песняй «Няма кахання».

Следам за ім публіка вітала на сцэне Паўліну Цімохіну з гуртом Pauline. У гэтым годзе музыкі сталі фіналістамі Revolution Music Fest Belarus і конкурсу «Заспявай 2:0», паўфіналістамі «Маласольнага фэсту», пераможцамі DreamFest ArtRock.

Першую частку канцэрту скончыў гурт Teleport. Музыкі сёлета выдалі альбом «Maukliva» і сталі аднымі з пераможцаў конкурсу «Заспявай 2:0».

Усе гэтыя выканаўцы ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў у намінацыі «Адкрыццё году». У шорт-ліст таксама ўвайшлі гурт «Ілюжан», выканаўца аўтарскіх песень Стась Сілка, праект Яна Маўзэра «Мама». Пераможцаў абвясціў гурт Leibonik, які ўзяў «Адкрыцьцё году-2014». Узнагароду атрымаў гурт Pauline.

У прэтэндэнтах на галоўную ўзнагароду «Героі году» сёлета былі: Brutto, Navi, «Крамбамбуля», Tonqixod, Зьміцер Вайцюшкевіч, Šuma ды гурт Re1ikt. Navi і Re1ikt узялі ўдзел у канцэрце.

Алесь Дзянісаў з гурту Dzieciuki, які быў прызнаны «Герояму году-2014» адмыслова прыехаў з Горадні, каб выканаць адказную місію і абвясціць пераможцу – гурт «Крамбамбуля». Сёлета музыкі далі маштабны канцэрт у Вільні, выдалі шыкоўны альбом «Чырвоны штраль» ды сыйшлі ў лясы. Але абяцалі вярнуцца. Узнагароду за ўвесь гурт атрымаў саксафаніст і адзін з вакалістаў гурту Павал Аракелян, Лявон Вольскі граў у гэты дзень канцэрт у Варшаве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках