29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народная воля» - сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароду «Index on Censorship»

«Народная воля» - сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароду «Index on Censorship»
Фота: bymedia.net

Вынікі конкурсу павінны абвесцяць 19 студзеня 2016, а цырымонія ўзнагароджання запланаваная на красавік.

Конкурс «Свабода слова» міжнароднай арганізацыі «Індэкс цэнзуры» (Index on Censorship Freedom of Expression Awards) узнагароджвае людзей і праекты, якія ў небяспечных і складаных умовах змагаюцца за свабоду слова.

У апублікаваным лонг-лісце прэтэндэнтаў у намінацыі «Журналістыка» - беларуская недзяржаўная газета «Народная воля». Разам з ёй там фігуруюць французскі часопіс «Charlie Hebdo», азербайджанская журналістка Хадзіжа Ісмаілава ды іншыя вядомыя журналісты і медыяпраекты, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Вынікі конкурсу павінны абвясціць 19 студзеня 2016, а цырымонія ўзнагароджання запланаваная на красавік.

З Беларусі ў лонг-лісце фігуруе таксама Беларускі свабодны тэатр (у намінацыі «Мастацтва»).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках